Рыа-2016. Антон Прылепаў заняў 52-е месца ў кваліфікацыі



Беларус Антон Прылепаў з вынікам 643 ачкі заняў 52-е месца ў кваліфікацыі стральбы з лука на Алімпіядзе ў Рыа-2016. У 1/32 фіналу Прылепаў сустрэнецца з чылійцам Рыкарда Сота, які заняў у кваліфікацыі 13-е месца (675 ачкоў). Дуэль адбудзецца ў аўторак, 9 жніўня, і пачнецца ў 16.18 па беларускім часе.

Вы зноў прыехалі на Алімпіяду праз 12 гадоў. Якія ўспаміны засталіся ад Афін?

Ой, гэта так даўно было, што ўжо нічога не памятаю. Тым больш настрой такі … Не для настальгіі. Трэба неяк наладзіцца на далейшую барацьбу. Нешта памяняць …

Незадаволеныя кваліфікацыяй?

А як тут быць задаволеным? Так пачаткоўцы страляюць …