Рыа-2016. Беларусь едзе дадому з дзевяцю медалямі
Беларуская зборная вяртаецца з Алімпійскіх Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра з дзевяцю медалямі.
Залаты медаль у скачках на батуце заваяваў Уладзіслаў Ганчароў. Срэбраныя ўзнагароды атрымалі Дар’я Навумава (цяжкая атлетыка), Вадзім Стральцоў (цяжкая атлетыка), Марыя Мамашук (вольная барацьба), Іван Ціхан (кіданне молата). Бронзавы медалі з Алімпіяды прывезлі Аляксандра Герасіменя (плаванне), Джавід Гамзатаў (грэка-рымская барацьба), Ібрагім Саідаў (вольная барацьба), а таксама чацвёрка вяслярак — Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук (байдарка-чацвёрка, 500 м).
Беларусь заняла 40-е месца ў медальным заліку. Такім чынам, Алімпіяда ў Рыа стала горшай для Беларусі па колькасці медалёў у гісторыі выступлення нашай краіны на летніх Гульнях.
Сцяг Беларусі на закрыцці Гульняў панясе Іван Ціхан.