Рыа-2016. Беларусь перайграла Бразілію ў валідольным матчы
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе правяла трэці матч на Алімпіядзе ў Бразіліі ў якім сустракалася з гаспадынямі турніру. Пасля крыўдных паразаў ад японак і францужанак беларускі змаглі перамагчы Бразілію ў нервовым матчы.
Беларускі прайгравалі больш 10 ачкоў, але перад апошняй чвэрцю сабраліся і зраўнялі лік – 50-50. Апошнюю чвэрць нашы дзяўчаты выйгралі з лікам 15-13. Выніковыя 65-63 на карысць беларусак пакідаюць шансы нашай зборнай на выхад у наступную стадыю.
11 жніўня зборная Беларусі згуляе з Турцыяй.
