Рыа-2016. Беларускі фаварыт адхілены ад спаборніцтваў з-за мельдонія



Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах, што практычна выключае яго ўдзел у Алімпійскіх Гульнях-2016. Прычынай такога рашэння НАДА з’яўляецца наяўнасць у допінг-спробе спароўца мельдонія. Сіла ў суботу павінен быў адправіцца з Менска ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе 20 жніўня пройдуць спаборніцтвы ў яго вазе (звыш 80 кг). Аднак у самалёт адзін з фаварытаў турніру так і не сеў.

Лекар нацыянальнай каманды Вольга Жарко, сам Арман-Маршал Сіла і яго асабісты трэнер Юлія Сухавіцкая цалкам адмаўляюць ўжыванне дадзенага прэпарата і далі згоду на праходжанне праверкі з выкарыстаннем паліграфа, якая адбудзецца 14 жніўня.

Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі таэквандо Рэспублікі Беларусь ўпэўнена ў невінаватасці спартоўца і трэнера, так як дадзены прэпарат не выкарыстоўваўся нават у перыяд, калі не ўваходзіў у спіс забароненых прэпаратаў, пра што сведчаць вынікі аналізу трох допінг-пробаў спартоўца (яны былі здадзены ў студзені, лютым і красавіку гэтага года).

„Канчатковыя высновы можна будзе зрабіць толькі па выніках расследавання. Мы цвёрда ўпэўнены ў невінаватасці Арман-Маршала Сілы і будзем адстойваць гэтую праўду усімі магчымымі спосабамі”, – цытуе намесніка старшыні БФТ Андрэя Чучвала афіцыйная група федэрацыі вконтакте.

У цяперашні час пачата расследаванне і прымаюцца ўсе меры для вырашэння гэтага пытання.