Рыа-2016. Беларускі заваявалі бронзу ў байдарках-чацвёрках



Беларускі экіпаж у складзе Маргарыты Махневай, Марыны Літвінчук, Надзеі Ляпешка і Вольгі Худзенка заваяваў бронзу ў фінале заездаў байдарак-чацвёрак на 500 м ў Рыа-2016 з вынікам 1 хвіліна 16,619 секунды.

1

Алімпійскі медаль у гэтым заездзе заваявала Венгрыя, срэбра ў Германіі.

Такім чынам у Беларусі на Гульнях-2016 восем медалёў: адно золата, чатыры срэбры і тры бронзы.