Рыа-2016. Беларускія баскетбалісткі прайгралі турчанкам



На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра беларуская жаночая зборная па баскетболе 11 жніўня прайграла зборнай Турцыі — 71:74. Гульня ішла на роўных, і беларускам зусім крыху не хапіла, каб перамагчы. У выніку Турцыя выйшла на трэця месца ў групе „А”. Шанцы беларусак на выхад у плэй-оф становяцца мізэрнымі.

2016-08-11_19-49-22

Гэта быў чацвёрты матч беларускіх баскетбалістак на Алімпіядзе. Выйграць ім пакуль удалося толькі адзін — у каманды Бразіліі.

Становішча камандаў у групе „А”: Аўстралія — 6 ачкоў (3 гульні), Турцыя — 6 (4), Японія — 5 (3), Францыя — 5 (3), Беларусь — 5 (4), Бразілія — 3 (3).