Рыа-2016. Дар’я Навумава заваявала першы медаль Беларусі!
Беларусь нарэшце заваявала першы медаль на Алімпіядзе ў Рыа.
Срэбраным прызёрам стала цяжкаатлетка Дар’я Навумава (116 кг +139 кг). Яна на адзін узняты кілаграм апярэдзіла іспанку Лідзію Валянцін Перэз. Пераможца з гіганцкім адрывам — спартоўка з Паўночнай Карэі Ёнг Сім Рым.
