Рыа-2016. Герасіменя выйшла ў паўфінал з трэцім часам
Аляксандра Герасіменя прабілася ў паўфінал на дыстанцыі 50 м вольным стылем на Алімпіядзе ў Рыа. Беларуска паказала трэці час сярод усіх удзельніц – 24,42. Іншая беларуска Юлія Хітрая кваліфікавацца ў наступны раўнд не змагла, паказаўшы 27-ы вынік (25,18).
Паўфінальныя заплывы стартуюць у 4.58 па беларускім часе.
