Рыа-2016. Марына Арзамасава выйшла ў паўфінал у бегу на 800 м
Марына Арзамасава выйшла ў паўфінал Алімпіяды-2016 у бегу на дыстанцыі 800 м. У сваім папярэднім забегу з вынікам 1 хвіліна 58,44 секунды беларуска заняла 2-е месца, на фінішы прапусціўшы наперад толькі канадку Мелісу Бішап (1.58,38).
Паўфінальныя забегі пройдуць у ноч з 19 на 20 жніўня ў 3.15 па мінскім часе.
