Рыа-2016. Меліціна Станюта толькі 5-я ў спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы
На Алімпіядзе ў Рыа прайшлі спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным першынстве. Дзяўчаты выступілі у чатырох дысцыплінах: абруч, мяч, булавы і стужка.
На жаль, беларускі засталіся без медалёў. Меліціна Станюта заняла 5-е месца ў 71,133 баламі. У практыкаваннях з булавамі Меліціна выраніла булаву і зрабіла некалькі памылак.
Кацярына Галкіна стала 6-й з вынікам 70,932.
Алімпійскай чэмпіёнкай стала расейка Маргарыта Мамун (76,463)
