Рыа-2016. Самсонаў саступіў у паўфінале і згуляе ў матчы за бронзу
Беларускі майстар малой ракеткі Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў фінал Алімпійскіх гульняў у Рыа.
У паўфінале Самсонаў саступіў дзейнаму алімпійскаму чэмпіёну кітайцу Чжан Цзыке — 1:4 (9:11 11:13 10:12 11:6 9:11).
Цяпер Самсонава чакае матч за трэцяе месца з японцам Юн Мізутані. Матч пачнецца а 2:30 ночы. Беларус і японец сустракаліся 7 разоў, пакуль перавага на карысць суперніка — 4:3.
