Рыа-2016. Самсонаў упершыню у паўфінале алімпіяды
Уладзімір Самсонаў выйшаў у паўфінал індывідуальнага турніру па настольным тэнісе на Алімпіядзе ў Рыа! У матчы 1/4 фіналу беларус перамог немца Дзмітрыя Аўчарова – 8:11, 11:7, 19:17, 4:11, 11:2, 14:12.
Адзначым, што ў другім гейме беларус атрымаў пашкоджанне і быў вымушаны звярнуцца да ўрача. Медыкі аказалі нашаму суайчынніку дапамогу, і ён вярнуўся да стала.
У паўфінале Самсонаў згуляе з чэмпіёнам Гульняў у Лондане кітайцам Чжан Цзікэ. Паядынак пройдзе 11 жніўня.
Беларус ўпершыню ў кар’еры згуляе ў паўфінале Алімпійскіх гульняў.