Рыа-2016. Таццяна Пятрэня стала 5-й у фінале скачкоў на батуце
Беларуска Таццяна Пятрэня з пятым вынікам завяршыла выступ у фінале Алімпіяды-2016, паказаўшы вынік 54,650 у індывідуальных выступах у скачках на батуце на Гульнях у Рыа. Ганна Гарчанок вылецела за межы батута і заняла 8-е выніковае месца.
У кваліфікацыі Таццяна Пятрэня з сумай 104,515 бала паказала першы вынік. Ганна Гарчанок атрымала ад суддзяў па суме дзвюх спроб 100,275 бала і з шостага месца выйшла ў вырашальны этап турніру.