Рым: Вікторыя Азаранка разграміла Чжан Шуай
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на прадстаўнічым турніры ў Рыме ў сваім стартавым матчы разграміла прадстаўніцу Кітая Чжан Шуай – 6:2, 6:1.
У матчы 1/16 фіналу 14 траўня Азаранка (на сёння 51-я ракетка свету) пазмагаецца з украінкай Элінай Світолінай (6-я ракетка свету).
Напомнім, што іншая беларуская тэнсістка Аляксандра Сасновіч выбыла са спабору пасля першага паядынку, прайграўшы славачцы Дамініцы Цыбулкавай.
Беларускае Радыё Рацыя