Рым: Вкторыя Азаранка і Эшлі Барці выйшлі ў фінал
Бліскуча выступаюць на рымскім тэнісным турніры ў пары беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці. У паўфінальным паядынку яны перамаглі першых сеяных – чэшскі дуэт Барбара Крэйчыкава-Кацярына Сінякава (лепшыя ў свеце па рэйтынгу) – 6:4, 6:4.
Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 24 хвіліны.
У вырашальным матчы Азаранка і Барці пазмагаюцца за тытул з куды менш ведамымі тэнісісткамі – ім будуць супрацьдзеіць немка Анна-Лена Грэнефельд і галяндка Дэмі Схюрс.
Трэба зазначыць, што пасля вылета ў чвэрцьфінале адзіночнага разраду Азаранка на наступны дзень цягам сутак згуляла ажно дзве сустрэчы ў пары – разам з Барці яны адолелі спярша тандэм Се Шувэй (Тайлянд) / Барбара Стрыцава (Чэхія) — 6:4, 6:3. Затым, і таксама ў дзвюх партыях перамаглі беларуску Александру Сасновіч і ўкраінку Лесю Цурэнку — 6:2, 6:4. Беларускае Радыё Рацыя