СААЗ: прычын для адмены Алімпійскіх гульняў у Токіо няма
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што няма ніякіх прычын адмяняць або пераносіць Алімпійскія гульні ў Токіа ў 2020 годзе з-за ўспышкі каронавіруса.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка каардынацыйнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Джона Коўтса.
Як удакладніў Джон Коутс, прадстаўнікі СААЗ заявілі МАК, што няма ніякіх падставаў для якіх-небудзь надзвычайных планаў па адмене або пераносе Гульняў. „Мы зможам гарантаваць правядзенне Гульняў бяспечным для спартсменаў і гледачоў спосабам”, – падкрэсліў Джон Коўтс.
Выканаўчы дырэктар аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Токіа Ташыра Мута ў пачатку лютага выказаў занепакоенасць тым, што новы каранавірус можа паўплываць на ход Гульняў. Аднак у хуткім часе ён выступіў з заявай, што мерапрыемства будзе праведзена ў адпаведнасці з планам.
13 лютага стала вядома аб першай ахвяры віруса COVID-19 у Японіі. У сувязі з гэтым японскія ўлады заявілі, што ў краіне будуць узмоцнены меры па стрымліванні распаўсюджвання гэтага захворвання. Па стане на 14 лютага ў Японіі зарэгістраваны 252 заражаныя вірусам COVID-19, з іх – 218 пасажыраў і членаў экіпажа круізнага лайнера Diamond Princess, які стаіць на каранціне ў порце Іакагамы. Агульная колькасць заражаных у Кітаі перавысіла 60 тыс., памерлі больш за 1,3 тыс. чалавек. Удакладняецца, што сярод заражаных зафіксавана больш за 1,7 тыс. работнікаў аховы здароўя, з моманту ўспышкі хваробы шэсць урачоў памерлі.
З-за распаўсюджвання каронавіруса COVID-19 спартыўныя арганізацыі ўжо адмянілі шэраг спаборніцтваў – ад футбола да турніраў па гольфу і кваліфікацыйных спаборніцтваў напярэдадні летняй Алімпіяды. Таксама быў адменены кітайскі этап чэмпіянату „Формулы-1”, які павінен быў адбыцца 19 красавіка ў Шанхаі. Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня.