Сабаленка і Мертэнс прайгралі ў чвэрцьфінале парнага разраду Australian Open



Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс не змаглі прабіцца ў паўфінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе.

Першы сэт чвэрцьфіналу прадаўжася больш за гадзіну і атрымаўся на рэдкасць напружаным. Сабаленка і Мертэнс некалькі разоў уступалі пары з кітайскага Тайбэя Чжань Юнжань / Чжань Хаацын з розніцай два ачкі, потым выраўнавалі становішча – 6:6, але на тай-брэйку ўсё ж прайгралі – 7:9. У другой партыі беларуска-бельгійскі тандэм прайграваў 0:3, потым скараціў разрыў да мінімуму, але большага дабіцца не змог, уступіўшы ў выніку з лікам 2:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 40 хвілін.

Такім чынам, усе беларускія тэнісісты завяршылі выступленні ў Мельбурне. Раней паражэнні пацярпелі Аляксандра Сасновіч (94), Ягор Герасімаў( 98), Ілья Івашка (149), а таксама Андрэй Васілеўскі, які выступаў у парным разрадзе.

У жаночым адзіночным разрадзе сёння вызначыліся першыя ўдзельніцы паўфінальнай стадыі. Першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці абыграла чэшскую тэнісістку Петру Квітаву, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу – 7:6 (8:6), 6:2. У паядынку за выхад у фінал аўстралійка згуляе з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (15-ы нумар рэйтынгу WTA), якая таксама ў двух сэтах перамагла туніскую тэнісістку Онс Жабер (78) – 6:4, 6:4. Яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы адбудуцца 29 студзеня: трэцяя ракетка свету румынка Сімона Халеп згуляе з эстонкай Анет Кантавейт( 31), іспанка Гарбінье Мугуруса (32) будзе сапернічаць з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай (30).

Першы ў сезоне турнір серыі „Вялікага шлема” фінішуе на кортах „Мельбурн парка” 2 лютага.

belta.by

Фота Jimmie48 tennis photography