Сабаленка і Мертэнс прайгралі ў матчы выніковага турніру WTA
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізе Мертэнс паразай завяршылі групавы этап на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), які праходзіць у кітайскім Шэньчжэне.
Сёння ў заключным матчы Чырвонай групы беларуска-бельгійская пара сустракалася з пераможцамі леташняга выніковага турніру WTA венгеркай Тымеа Бабош і Крысцінай Младэнавіч з Францыі і выйграла першы сэт з лікам 6:4. Але затым суперніцы выйгралі 6:2, а ў вырашальнай даігроўцы перамаглі 10:5.
Форвард менскага «Дынама» Аляксандр Кітараў аштрафаваны за падсечку ў матчы з «Трактарам»
Форвард менскага «Дынама» Аляксандр Кітараў аштрафаваны за падсечку ў матчы з чалябінскім «Трактарам». Спартова-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі разгледзеў эпізод матчу рэгулярнага чэмпіянату паміж чалябінскім «Трактарам» і менскім «Дынама». На падставе прадстаўленых матэрыялаў было прынята рашэнне прызначыць нападніку «Дынама» Аляксандру Кітараву пакаранне ў выглядзе грашовага штрафу.
Беларусы заваявалі тры медалі на ЧЕ па спартовай акрабатыцы ў Ізраілі
На чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай акрабатыцы ў Халоне зборная Беларусі выйграла сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды. У балансавых практыкаваннях змешаных пар срэбра выйгралі Канстанцін Еўстафееў і Ганна Касьян. У кваліфікацыі другое месца занялі яшчэ адны прадстаўнікі Беларусі Артур Белякоў і Вольга Мельнік. Але згодна з рэгламентам спаборніцтваў у фінале магла выступіць толькі адна пара ад краіны. У дынамічным практыкаванні жаночых груп бронзавы медаль заваявалі Ганна Кацуба, Крысціна Лішава і Дар’я Іванюценка. Больш толькі ў каманд Партугаліі і Бельгіі. Сярод мужчынскіх пар у дынамічным практыкаванні замкнулі тройку наймацнейшых Максім Маркевіч і Алег Міхалевіч. Перамаглі расейцы, на другім месцы размясціліся брытанцы.
Жаночая зборная Беларусі правядзе ў лістападзе два хатніх таварыскія матчы супраць каманды Эстоніі
Жаночая зборная Беларусі правядзе два таварыскія матчы супраць каманды Эстоніі. Гульні адбудуцца 7 і 10 лістапада ў футбольным манежы БФФ. Пачатак у 17.00 і 15.00 адпаведна. Уваход на матчы будзе свабодны, адзначае афіцыйны сайт БФФ.
Настаўнік берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка прызнаны лепшым трэнерам кастрычніка ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Чэшскі спецыяліст першынстваваў у намінацыі па выніках апытання, які праводзіцца БФФ сярод СМІ.
Спартоўцы Віцебскай вобласці выйгралі камандны залік чэмпіянату Беларусі па скачках на батуце
Спартсмены Віцебскай вобласці выйгралі камандны залік чэмпіянату Беларусі па скачках на батуце. Акрамя прадстаўнікоў Віцебскай вобласці, у тройцы мацнейшых каманды Магілёўскага і Гомельскага рэгіёнаў. Турнір стаў праверкай сіл напярэдадні ліцэнзійнага чэмпіянату свету ў Токіа, які стартуе 28 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sb.by