Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Маямі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў амерыканскім Маямі.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-бельгійскі тандэм перамог чэшку Барбару Стрыцаву і Се Шувэй з кітайскага Тамбэя – 7:6 (7:3), 2:6, 10:3. У чвэрцьфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з канадска-кітайскай парай Габрыэлай Даброўскі / Сюй Іфань.

Сёння вечарам, 27 сакавіка, беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці ў барацьбе за выхад у паўфінал згуляюць з румына-харвацкім дуэтам Ралука Алару / Дар’я Юрак.

belta.by