Сабаленка пасля US Open упершыню ў кар’еры ўзначаліць рэйтынг ВТА
Такое развіццё падзей стала магчымым пасля таго, як польская тэнісістка Іга Свёнтэк саступіла ў 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША латвійскай спартоўцы Алене Астапенцы з лікам 6:3, 3:6, 1:6. Сабаленка на дадзены момант у рэйтынгу ВТА апярэджвае Швентэк на 11 пунктаў.
Галкіпер берасцейскага «Дынама» Казакевіч адбіў 3 з 6 пенальці
21-гадовы галкіпер берасцейскага «Дынама» Міхаіл Казакевіч у матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі супраць БАТЭ, прайграным 0:4, адбіў пенальці ў выкананні Аляксандра Шасцюка. Для брамніка гэта трэці адбіты пенальці з шасці. Раней у браму Казакевіча не змаглі забіць футбаліст «Славіі» Андрэй Кобец, а таксама гулец менскага «Дынама» Іван Бахар.
„Арыс” разграміў „Закакіу”
Каманда пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Аляксея Шпілеўскага пяць разоў забіла супернікам і не прапусцілі ніводнага гола ў чарговым матчы чэмпіяната Кіпра. Адзін з галоў на рахунку яшчэ аднаго нашага земляка Арцёма Шуманскага, які з’явіўся на полі пасля першага тайма.
«Інтэр Маямі» перамог «Лос-Анджэлес»: Месі зрабіў 2 асісты
У матчы рэгулярнага чэмпіянату МЛС „Інтэр Маямі” на выезде перамог „Лос-Анджэлес” 3:1. WhoScored паставіў Месі самую высокую адзнаку ў абедзвюх камандах – 8.6 – аргенцінец аддаў дзве галявыя перадачы.
„Севілья” абвесціць аб падпісанні Серхіа Рамаса
«Севілья» узгадніла дэталі асабістага кантракту з абаронцам Серхіа Рамасам і аб’явіць аб яго пераходзе, паведамляе Фабрыцыя Рамана. З іспанцам заключаць гадавы кантракт, таксама ў пагадненні будзе опцыя працягу яшчэ на сезон. Яго плануюць уключыць у заяўку каманды на групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2023/24. 37-гадовы футбаліст вернецца на “Рамон Санчэс Пісхуан” праз 18 гадоў. У 2003 годзе ён перайшоў з „Севільі” ў „Рэал”. Апошнім клубам Рамаса быў ПСЖ, які ён пакінуў пасля заканчэння сезона. Серхіа адхіліў прапановы „Аль-Іціхада” і турэцкіх клубаў, каб вярнуцца ў каманду, за якую правёў 49 матчаў і забіў 3 мячы.
Менскае „Дынама” згуляе другі матч новага сезона КХЛ
У суперніках — падмаскоўны „Віцязь”. Сёння ў Балашысе менскае „Дынама” згуляе другі паядынак працяглай выязной серыі. У суперніках — падмаскоўны „Віцязь”. Першы матч падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава вырвалі ў авертайме ў „Нафтахіміка”, дзякуючы неверагоднаму камбэку. „Віцязь” свой першы паядынак у новым сезоне прайграў „Амуру” 2:4. Паядынак у Балашысе стартуе ў 19:00.
Беларускае Радыё Рацыя