Сабаленка перамагла Азаранку і выйшла ў 1/2 фіналу ў Манрэалі



Беларуска Арына Сабаленка (3) прабілася ў паўфінал турніру ВТА-1000 у Манрэалі. У матчы 1/4 фіналу Сабаленка абыграла Вікторыю Азаранку (15) – 6:2, 6:4. У паўфінале Сабаленка згуляе з пераможцай пары Караліна Плішкава – Сара Сарыбес-Торма.

Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліз Мертенс не выйшлі ў паўфінал парнага турніру ў Манрэалі. У чвэрцьфінале лідары пасеву саступілі канадцы Габрыэле Даброўскі і бразільянцы Луіза Стэфані – 2:6, 2:6.

Мужчынская зборная Беларусі выйшла ў асноўны раўнд кваліфікацыі ЧС па баскетболе

Мужчынская зборная Беларусі перамагла каманду Румыніі ў заключным туры прадкваліфікацыі чэмпіянату свету-2023 – 94:66. Такім чынам, беларусы з другога месца ў групе выйшлі ў асноўны раўнд кваліфікацыі.

Роберт Левандоўскі сёмы сезон запар забіў у 1-м туры Бундэслігі

„Баварыя” згуляла ўнічыю з гладбахскай „Барусіяй” ў стартавым матчы сезону Бундэслігі (1:1). У канцоўцы першага тайма форвард Роберт Левандоўскі зраўняў лік. Гэты гол стаў для 32-гадовага форварда 295-м за „Баварыю”. Ён праводзіць за клуб 330-ы матч. Таксама паляк забіў у 1-м туры нямецкага чэмпіянату сёмы сезон запар, што з’яўляецца рэкордам турніру.

„Эрцгебірге” Аляксея Шпілеўскага згуляў унічыю з „Шальке” у матчы 3-га тура Другой Бундэслігі – 1:1. Пасля трох тураў каманда беларускага спецыяліста займае 11 месца, маючы ў сваім актыве тры турнірных бала.

Зборная Беларусі зноў перамагла каманду ААЭ

13 жніўня адбыўся другі таварыскі матч паміж нацыянальным камандамі Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў па пляжным футболе ў рамках падрыхтоўкі зборных да будучага мундыялю. Выніковы лік 2:2 у асноўны час і 4:3 па пенальці на карысць Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя