Сабаленка выйшла ў 2-і раўнд Уімблдона
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру. У матчы 1/64 фіналу беларуска перамагла венгерскую тэнісістку Панну Удвардзі – 6:3, 6:1. Сустрэча, якая праходзіла на крытым корце, працягвалася 1 гадзіну. У 1/32 фіналу Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж італьянкай Камілай Джорджы і прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай.

Хвашчынскі прызнаны лепшым гульцом 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Уладзімір Хвашчынскі прызнаны лепшым гульцом 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У заключным паядынку першага круга з бабруйскай „Белшынай” нападнік менскага „Дынама” аформіў хет-трык і асіставаў Аляксандру Свірэпу пры першым узяцці брамы бабруйскай каманды. Пасля хатняй вікторыі над бабруйчанамі з буйным лікам 7:2 мінскія дынамаўцы вярнуліся на першае месца ў турнірнай табліцы.
Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура названы паўабаронца „Белшыны” Кірыл Леановіч, які эфектным ударам з лініі штрафной плошчы забіў таму ж менскаму „Дынама”.
Намаганняў Антона Чычкана не хапіла для перамогі ў Суперкубку Грузіі
Асноўны час фінальнага матча паміж „Дынама” Батумі, колеры якога абараняе беларус Антон Чычкан, і іх аднаклубнікамі з Тбілісі завяршыўся з лікам 1:1. У серыі пенальці больш паспяховей былі сталічныя футбалісты – 4:3. Чычкан змог адбіць два пасляматчавыя 11-метровыя, але для перамогі гэтага было недастаткова.
Яблонскі можа працягнуць кар’еру ў Расеі
Паўабаронца зборнай Беларусі і «Арыса» Яўген Яблонскі можа працягнуць кар’еру ў РПЛ. Як паведамляе championat.com, кіпрскі «Арыс» пачаў перамовы з клубамі РПЛ аб продажы 28-гадовага беларускага паўабаронцы Яўгена Яблонскага. У мінулым сезоне футбаліст правёў 27 матчаў, аддаў дзве галявыя перадачы.
«ПСЖ» падпісаў з Мбапэ кантракт па схеме 2+1, таму што той абяцаў не сыходзіць бясплатна
Цяпер у клубе лічаць, што 24-гадовы гулец зборнай Францыі парушыў сваё абяцанне і збіраецца зрабіць адваротнае. Ім здаецца, што стратэгія гульца пакуль заключаецца ў тым, каб сысці вольным агентам наступным летам і зарабіць больш грошай за кошт вялізных пад’ёмных.
Пакуль невядома, як адрэагуе гулец, калі парыжане прымуць прапанову па ім ад іншага клуба ўжо гэтым летам. «ПСЖ» цісне на Кіліяна, каб пазбегнуць яго сыходу свабодным агентам.
Сушко вярнуўся ў «Гомель»
37-гадовы беларускі абаронца Вадзім Сушко падпісаў кантракт з хакейным клубам «Гомель». З 2019 па 2022 год ён ужо выступаў за каманду, правёў 126 матчаў і набраў 34 (7+27) ачкі. У мінулым сезоне гуляў за «Віцебск», правёў 29 паядынку, адзначыўся дзвюма выніковымі перадачамі.
Беларускае Радыё Рацыя
