Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру серыі «Прэм’ер» у Цынцынаці
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру серыі «Прэм’ер» у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 2 мільёны 874 тысяч даляраў.
У матчы 3-га раўнда асноўнай сеткі Сабаленка, якая мае 34-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла 5-ю ракетку свету францужанку Каралін Гарсію— 6:4, 3:6, 7:5. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 34 хвіліны. У чвэрцьфінале суперніцай Сабаленкі будзе 13-я ракетка планеты амерыканка Мэдысан Кіз, якая выбіла з турніру 4-ю ракетку свету немку Ангеліку Кёрбер.
Фото: twitter.com/WTA
