Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе



Беларуска Арына Сабаленка перамагла румынку Сімону Халеп у чвэрцьфінале турніру катэгорыі „Прэм’ер” у Адэлаідзе – 6: 4, 6: 2.

Гэта яе першая перамога над Халеп.

У паўфінале турніру беларуска сустрэнецца з украінкай Даянай Ястрэмскай (24 ВТА).

Беларускае Радыё Рацыя