Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open



Арына Сабаленка стала паўфіналісткай адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У чвэрцьфінале другая ракетка свету перамагла кітаянку Сіньвэнь Жан, у якой 23-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA, – 6:1, 6:4.

„Гомель” здзейсніў камбэк у матчы з „Нёманам”

„Гомель”, „Шахцёр” і „Віцебск” святкавалі перамогі ў матчах беларускага чэмпіянату ў сераду. „Магілёў” быў разгромлены „Шахцёрам” – 1:7. „Гомель” здзейсніў камбэк у матчы з „Нёманам” — 4:5. „Віцебск” у серыі булітаў адолеў „Ліду” 3:2.

Гандбалісты БДУФК-СКА перамаглі „Бусла Кітая” на старце чэмпіянату Беларусі

Гандбалісты менскага БДУФК-СКА дамагліся перамогі ў матчы першага тура чэмпіянату Беларусі. Менчукі ўпэўнена перайгралі на хатняй арэне „Бусла Кітая” 36:24. У стартавым паядынку мужчынскага першынства віцэ-чэмпіёны краіны гандбалісты сталічнага СКА разграмілі на сваёй пляцоўцы „Машэку” з Магілёва з перавагай на 19 мячоў – 40:21. Гарадзенскі „Кронан” адолеў на выездзе гандбалістаў „Гомеля” з розніцай на два мячы – 34:32.

Малькевіч пасля вяртання са зборнай Беларусі пяройдзе ва «Урал»

Абаронца БАТЭ Уладзіслаў Малькевіч бліжэйшым часам пяройдзе ва «Урал» беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі. Пра гэта паведамляе sport5. Як зазначае крыніца, падпісанне кантракта чакаецца пасля вяртання са зборнай Беларусі. Нагадаю, за «Урал» таксама выступаюць Ягор Філіпенка і Дзяніс Шчарбіцкі. У сёлетнім сезоне футбаліст правёў 15 матчаў. Ва ўсіх турнірах ён забіў 2 мячы і аддаў 1 галявую перадачу. Раней паведамлялася, што футбаліст наступны сезон пачне ў «Рубіне».

Футбалісткі „Дынама-БДУФК” разграмілі „Агарысту” ў кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў

Чэмпіёнкі Беларусі футбалісткі менскага „Дынама-БДУФК” пераможна стартавалі ў кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў. У малдаўскім Аргееве падначаленыя Юрыя Малеева не пакінулі шанцаў на поспех гаспадыням турніру спартоўкам каманды „Агарыста” – 9:0. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіла Ксенія Кубічная. У суботу беларускі паспрачаюцца за выхад у другі раўнд з нідэрландскім „Аяксам” з Амстэрдама.

Беларускае Радыё Рацыя