Салігорскі «Шахцёр» адабраў ачкі ў барысаўскага БАТЭ
Пасля пяці перамог у пяці стартавых турах чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ страціў першыя ачкі, згуляўшы 16 мая на выездзе ўнічыю 0:0 з салігорскім «Шахцёрам», які займае другі радок у табліцы.
Менскае «Дынама» пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Вука Рашавіча набрала 9 ачкоў з 9 магчымых. У суботу сталічны клуб дома перамог «Граніт» з Мікашэвічаў – 1:0 (Бечырай, 90).
Астатнія вынікі суботы: «Белшына» (Бабруйск) – «Дынама» (Берасце) – 2:0 (Гарбачоў, 7, Ражок, 25), «Нёман» (Гародня) – «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) – 0: 1 (Кібук, 77), «Славія» (Мазыр) – „Віцебск” – 4:0 (Страхановіч, 76, 87, Лапцеў, 78, 85).
naviny.by
Фота saligorsk.org