Салігорскі “Шахцёр” прайшоў бельгійцаў



Футбольны салігорскі “Шахцёр” пасля буйнай вікторыі ў Бельгіі над “Зультэ-Варэгемам” 5:2 у чацвер юрыдычна аформіў свой выхад у наступны раўнд Лігі Еўропы і зноў парадаваў сваіх прыхільнікаў. Матч на “Барысаў-арэне” завяршыўся з лікам 2:2. Голавым дублем у салігорцаў вызначыўся Сяргей Балановіч. Гэтым тэхнічным футбалістам, дарэчы, цікавіцца расейскі клуб “Амкар” з Пярмі. Такім чынам “Шахцёр” прадоўжыць свой выступ у Лізе Еўропы. Свайго наступнага апанента ён даведаецца ў пятніцу пасля жараб’ёўкі ў швайцарскім Ньёне. Беларускае Радыё Рацыя