Салігорскі „Шахцёр” прайшоў дацкі „Эсб’ёрг”



Беларускія футбольныя каманды звыкла няўдала гуляюць супраць скандынаўскіх апанентаў. А салігорскі „Шахцёр” – звычайны няўдачнік на еўраарэне. Але на гэты раз у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы беларуская каманда здолела прайсці дацкі „Эсб’ёрг”.

У першым паядынку спабору на сваім полі „Шахцёр” перамог 2:0 пры дастаткова ўпэўненай сваёй гульні. Выяздны матч не склаўся проста, аднак салігорцы ўтрымалі сваю перавагу. Сустрэча ў Даніі завяршылася з лікам 0:0. Госці гулялі ад абароны і ўрэшце дамагліся патрэбнага выніку. Некалькі разоў беларускі клуб ратавала папярэчына, надзейна ў цэлым гуляў і брамнік Андрэй Клімовіч. На жаль, футбалісты з Салігорску атрымалі ў гэтай сустрэчы дастаткова шмат жоўтых картак.

Такім чынам „Шахцёр” выступіць у 3-ім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. Яго супернікам на гэтай стадыі стане досыць моцны італійскі клуб „Тарына”.

Беларускае Радыё Рацыя

фота ФК «Шахцёр» ВКонтакте