Салігорскі „Шахцёр” разграміў „Мінск”
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” разграмілі „Мінск” у заключным матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі і захавалі за сабой першае месца ў турнірнай табліцы.
У дамашняй гульні з менчанамі лідары першынства пацвердзілі свой клас, забіўшы тры галы. У першай палавіне сустрэчы лік адкрыў Віталь Лісаковіч, а пасля перапынку Таміслаў Кіш і Дражэн Багарыч завяршылі справу – 3:0.
Два іншыя фаварыты дабіліся перамог з мінімальнай перавагай, выйграўшы на сваіх стадыёнах з аднолькавым лікам 1:0: менскае „Дынама” адолела жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”, а барысаўскі БАТЭ быў мацнейшы за берасцейскіх дынамаўцаў.
Вынікі астатніх паядынкаў 18-га тура: „Іслач” – „Гарадзея” – 0:4, „Слуцк” – „Нёман” – 1:2, „Віцебск” – „Нафтан” – 2:0, „Крумкачы” – „Днепр” – 0:0, „Славія” – „Гомель” – 1:1.
Становішча ў першай пяцёрцы: „Шахцёр” – 43 ачкі (розніца мячоў – 28-7), „Дынама” (Менск) – 40 (26-9), БАТЭ – 39 (28-8), „Нёман” – 32 (24-16), „Віцебск” – 31 (21-16).
Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ) і Антон Сарока („Дынама”, Менск), якія забілі па 9 мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
18 жніўня
„Гомель” – „Іслач”, „Нафтан” – „Днепр”.
19 жніўня
„Тарпеда-БелАЗ” – „Віцебск”, „Гарадзея” – „Слуцк”.
20 жніўня
„Нёман” – „Дынама” (Менск), БАТЭ – „Крумкачы”, „Дынама” (Берасце) – „Шахцёр”, „Мінск” – „Славія”.