Салігорскі „Шахцёр” з бронзай
Салігорскі „Шахцёр” у апошнім матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі „сваімі рукамі” здабыў бронзавыя медалі. На полі барысаўскага БАТЭ салігорцам патрэбна было не прайграць чэмпіёну. Доўга час здавалася, што трэцяе месца зойме жодзінскае „Тарпеда”, якое ў паралельным матчы ўпэўнена перамагала наваполацкі „Нафтан”. У Барысаве ж пасля голу Аляксандра Карніцкага на 8-й хвіліне амаль цэлую сустрэчу наперадзе быў БАТЭ. Але на 87-й хвіліне лепшы бамбардзір першынства Мікалай Януш (на фота) забіў сапраўды „бронзавы” гол – выніковая нічыя 1:1. „Шахцёр” 5-ы раз у гісторыі (больш за іншых!) стаў трэцім прызёрам нацыянальных чэмпіянатаў.
Жодзінцы сваім парадкам адолелі „Нафтан” – 3:1. Там дубль аформіў Дзмітрый Платонаў. Але гэта была марная перамога.
Яшчэ ў адным матчы апошняга туру чэмпіянату дэматываванае менскае „Дынама” саступіла на сваім полі „Гомелю” – 0:2.
Такім чынам выніковае становішча ў чэмпіянаце такое:
1. БАТЭ – 71 ачко
2. „Дынама” Мн – 61
3. „Шахцёр” – 50
4. „Тарпеда” Ж – 50
5. „Нафтан” – 43
6. „Гомель” – 38
Беларускае Радыё Рацыя