Салігорскі „Шахцёр” з мінімальнай перавагай адолеў „Слуцк”
Зыход матчу 14-га тура чэмпіянату Беларусі вырашыла ўзяцце брамы у выкананні Фесу Плака, які вызначыўся пасля дакладнай перадачы ад Максіма Скавыша – 1:0. Гол Аду прынёс „Іслачы” перамогу над „Энергетыкам”-БДУ 1:0. У „ваўкоў” зараз 20 ачкоў і пятае месца, „Энергетык” замыкае табліцу з пасівам у -11.

„Севілья” з-за даўгоў распрадае гульцоў
Прычына такога рашэння рэкардсменаў Лігі Еўропы даўгі, якія складаюць 90 мільёнаў еўра. Неабходнасць расплаціцца хуткім часам прымушае кіраўніцтва дзейнічаць кардынальна. Па дадзеных Marca, андалусійцы выставілі на продаж усіх гульцоў. У спіс футбалістаў, якія могуць пакінуць клуб бліжэйшы час, уваходзяць Тангі Ньянзу і Лукас Акампас.
Раней спартовы дырэктар клуба Рамон Мончы перайшоў на працу ў „Астан Вілу”. На яго пасаду быў прызначаны Віктар Орта. Акрамя таго, у СМІ паведамлялася аб скарачэнні з-за крызісу заробкаў гульцоў, трэнераў і персаналу. 16 жніўня „Севілья” памераецца сіламі з „Манчэстэр Сіці” ў фінале Суперкубка УЕФА.
Марозава выйшла ў фінал парнага разраду на спаборніцтвах у Бад-Хомбургу
Беларуска, якая аб’яднала намаганні з бразільянкай Інгрыд Гамара-Марцінс, абыграла эстонска-тайваньскі дуэт Інгрыд Ніл / Фан Сянь Ву.
Матч працягваўся 1 гадзіну 32 хвіліны і завяршыўся з лікам 6:3, 7(7):6(4) на карысць беларуска-бразільскага дуэта. У вырашальнай стадыі турніру з прызавым фондам амаль 260 тысяч даляраў беларусцы і бразільянцы будуць супрацьстаяць японка Эры Хадзумі і румынка Моніка Нікулеску.
Пяцёра гульцоў пакінулі „Мяшкоў Брэст”
Па заканчэнні тэрмінаў кантрактаў берасцейскі клуб пакідаюць Мікалай Алёхін, Дзмітрый Артамонаў, Чжан Цзяньцзе, Арцём Сельвесюк і Валянцін Сілко. Алёхін, Артамонаў і Чжан правялі ў БГК па адным сезоне. Пры гэтым Мікалай стаў другім бамбардзірам сярод мяшкоўцаў: у 35 матчах закінуў 187 мячоў Ужо вядома, што ён працягне кар’еру ў румынскай «Канстанцы». На рахунку Артамонава 33 гульні і 39 галоў, у Чжана — 18 сустрэч і 20 узяццяў брамкі. Што да Сельвесюка, то ён з’яўляецца выхаванцам БГК і выступаў за клуб з 2011 года — з невялікай адлучкай у Венгрыю. У яго актыве 276 матчаў і 546 мячоў.
Валянцін Сілко выступаў за мяшкоўцаў з 2017-га па 2022-ы (86 гульняў, 101 гол), а мінулы сезон правёў у арэндзе ў «Кронане».
Беларусы запрошаны ў лагеры развіцця клубаў НХЛ
Абаронца Дзмітрый Кузьмін атрымаў запрашэнне ад “Вініпега”, які яго задрафтаваў. Форвард Ілля Усаў, які знаходзіцца ў сістэме „Тампы”, прызваны ў лагер „маланак”. Яшчэ адзін беларускі нападнік, Данііл Боураш, незадрафтаваны клубамі наймацнейшай хакейнай лігі планеты, атрымаў магчымасць прадэманстраваць свае магчымасці ў распараджэнні “Атавы” з 2 па 6 ліпеня, разам з астатнімі 35-цю хакеістамі.
Беларускае Радыё Рацыя
