Саліст Brutto правядзе ў Варшаве семінары па муай тай



Семінар па муай тай з Віталём Гурковым пройдзе ў Варшаве. Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, беларускі баксёр і адначасова саліст гурта Brutto, правядзе ў польскай сталіцы 2 семінары па тэхніцы муай тай. Трэніроўкі працягнуцца 4 гадзіны і будуць скіраваныя для асобаў з рознымі ўзроўнямі гэтай тэхнікі. На трэніроўкі запрашае арганізатар мерапрыемства Аляксей Бука:

– Будуць трэніроўкі тэхнікі тайскага боксу, персанальныя парады Віталя: як паводзіць сябе на рынгу, як падрыхтавацца да спаборніцтваў, што есці, што піць. Таксама, як дадатковы бонус, пасля трэніровак напрацягу паўгадзіны будзе праводзіць інструктаж масажыст, які супрацоўнічае са спартоўцамі, менавіта байцамі. Спадзяюся, гэта не апошні семінар Віталя ні толькі ў Варшаве, але таксама і ў Польшчы.

Семінар пачнецца ў нядзелю 3-га красавіка ў клубе “Gorila” а 16-й гадзіне.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя