Самы беларускамоўны футбольны клуб



Штогод каардынатар грамадскай кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак арганізоўвае ў сацыяльных сетках апытанне на самы беларускамоўны футбольны клуб краіны. Сёлета ў фінальнае апытанне праз сіта папярэдніх адбораў трапілі клубы “Гомель”, “Белшына”, “Тарпеда” Менск і “Крумкачы”.

Кажа Ігар Случак:

– У апытанні прыняло ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек. Першае месца заняў футбольны клуб “Крумкачы”. Ён прыйшоў з першай лігі, цудоўна правялі сезон. Клуб шырока выкарыстоўвае беларускую мову. Відаць, мае прыхільнікаў па ўсёй Беларусі, таму „Крумкачы” спынілі гегемонію ФК “Гомель” і былі прызнаныя самымі беларускамоўнымі.

Апытанне праходзіла сярод клубаў усіх трох беларускіх футбольных ліг.

Другое месца ў апытанні заняў клуб “Гомель”, трэцяе – у менскага “Тарпеда”.

12584148

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя