Сасновіч пакідае Маямі, Азаранка ідзе далей



Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд прадстаўнічага турніру ў амерыканскім Маямі. У другім раўндзе яна адолела амерыканку Мэдысан Кіс. Першую партыю Азаранка выйграла ў цяжкім змаганні з лікам 7:6 (7:5). А ў другой, пры ліку 2:0 на карысць беларускі, суперніца знялася з матчу з-за траўмы.

У наступным крузе Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай Латвіі Анастасіяй Севаставай.

А вось іншая беларуская тэнісістка, першая ракетка краіны Аляксандра Сасновіч завяршыла выступы на турніры катэгорыі „Прэм’ер” . У паядынку другога раўнда Аляксандра, у якой 46-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, супернічала з 25-й ракеткай планеты расейкай Анастасіяй Паўлючэнкавай і прайграла першы сэт 2:6. Затым, як і ў стартавай сустрэчы, Сасновіч параўняла лік, выйграўшы другую партыю 6:3, але ў вырашальным сэце расіянка апынулася мацней – 6:2. Гульня працягвалася дзве гадзіны.

Беларускае Радыё Рацыя