Беларуская сенсацыя на турніры ВТА ў Сеуле
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ВТА ў Сеуле, паведамляе pressball.by.
У паўфінале беларуска, якая займае 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, у трох сэтах абыграла славачку Анну Шмідлаву (31-е месца).
У вырашальным матчы Сасновіч згуляе з першым нумарам пасеву румынкай Ірынай Бегу, якая ў сваім паўфінале выйграла ў бельгійкі Элісан ван Ютванк – 6:0, 6:2.
Фінальны паядынак адбудзецца ў нядзелю, 27 верасня.
