Сасновіч упэўнена прайшла другі раўнд Уімблдону



Апошняя прадстаўніца Беларусі ў жаночым адзіночным разрадзе Уімблдона Аляксандра Сасновіч (50-ы нумар сусветнага рэйтынгу) вельмі ўпэўнена выйшла ў 1/16-ю турніра.

На шляху туды Аляксандра ўпэўнена адолела амерыканку Тэйлар Таўнсэнд (73-ю ракетку свету на сёння). Сасновіч хапіла двух сетаў і толькі 16 геймаў – 6:0, 6:4. У наступным матчы беларуска згуляе з прадстаўніцай Аўстраліі Дар’яй Гаўрылавай (25-ы нумар сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі). Беларускае Радыё Рацыя