Сасновіч выйшла ў другі круг AusOpen



Пачаліся матчы першага ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема” – адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У стартавым паядынку беларуска Аляксандра Сасновіч сустракалася з расейкай Яўгеніяй Родзінай і перамагла ў двух сэтах – 6:3,7:6.

Упершыню патрапіўшы ў другі круг гэтых спаборніцтваў, Аляксандра Саснович сустрэнецца з пераможцай матчу паміж пятай ракеткай планеты расейкай Марыяй Шарапавай і японкай Нао Хібінай.

Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі стартуюць 19 студзеня. Вікторыя Азаранка ў першым раўндзе згуляе з бельгійкай Элісан Ван Эйтванк, а першай суперніцай Вольгі Гаварцовай будзе немка Таццяна Марыя.