Сенсацыя ад беларускай гандбольнай дружыны
У нядзелю гандбольная зборная Беларусі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2018 году правяла свой другі матч і дасягнула адной з ярчэйшых вікторый у сваёй біяграфіі. Пасля хатняй паразы ад румынаў мала верылася ў поспех беларусаў. Тым больш, што ў першым спатканні Сербія перамагла ў гасцях тытулаваную польскую дружыну. Тым больш, што Сербія ў Нішы ў спорткомплексе „Чаір” дагэтуль нікому не прайгравала, дамогшыся 10 вікторый і адной нічыёй.
Але ўжо ў першым тайме беларусы сталі ўпэўнена дыктаваць свае ўмовы. На перапынак дружыны пайшлі з лікам 20:13 на карысць каманды Юрыя Шаўцова. У другой палове характар гульні не змяніўся. А фінальная сірэна зафіксавала ўражвальны вынік – 36:27 – Беларусь заваявала каштоўныя 2 ачкі.
Вось поўны склад зборнай Беларусі ў гэтым матчы: брамнікі Салдаценка, Мацкевіч; палявыя гульцы Баранаў, Бохан, Броўка, Каралёк (7 галоў), Кулеш (2), Нікуленкаў (3), Падшывалаў, Пухоўскі (8), Дзяніс Рутэнка (2), Шумак, Шыловіч (6), Шынкель (1), Цітоў, Юрынок (7). Варта адзначыць не толькі лепшых бамбардзіраў – Барыса Пухоўскага, Арцёма Каралька, Андрэя Юрынка, Сяргея Шыловіча, але і брамнікаў, якія згулялі надзвычай надзейна. Пры тым Вячаслаў Салдаценка адбіў два пенальці, а Іван Мацкевіч – адзін.
Зборная Беларусі такім чынам зноў узняла свае стаўкі, далейшае змаганне ў адборавай групе 2 разгараецца з новай інтрыгай. У іншым матчы Румынія перамагла Польшчу – 28:23.
Група 2: Румынія — 4 ачкі, Беларусь – 2, Сербія — 2, Польшча — 0.
Беларускае Радыё Рацыя