Сенсацыя ад Марыны Арзамасавай
Беларуска Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай Еўропы па бегу на 800 метраў. У швайцарскім Цюрыху яна прабегла ў фінале два кругі за 1.58.15, паказаўшы лепшы вынік Еўропы сезону і ўсталяваўшы свой асабісты рэкорд. Серабро заваявала брытанка Лінсей Шарп. Трэцяе месца ў полькі Ёаны Ёзвік.
Гэта другі залаты медаль беларусаў на першынстве кантыненту. Да гэтага чэмпіёнам Еўропы стаў Андрэй Краўчанка.
Беларускае Радыё Рацыя
