Сенсацыя салігорскага “Шахцёра”



Футбольны салігорскі „Шахцёр” у 3-ім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы на выездзе разграміў моцны бельгійскі клуб „Зюлтэ-Варэгем”. Гэта сюрпрыз нават з улікам таго, што сапернік толькі ўкатваўся ў новы сезон, правёўшы ўсяго адзін матч у сваім нацыянальным чэмпіянаце. І нават нягледзячы на тое, што больш за тайм бельгійская каманда гуляла ў меншасці – на 44-й хвіліне быў выдалены нідэрляндскі легіянер гаспадароў Глінар Плет за ўдар у шыю беларускаму абаронцу Ігару Кузьмянку, якога панеслі з поля на насілках. Пасля першага тайма салігорцы вялі з ліка 3:1 пасля галоў Ільі Галюзы, Сяргея Мацвейчыка і Арцёма Старгародскага, ў другім тайме бельгійцы скарацілі адставанне ў ліку. Беларусы ж адказалі галамі Мікалая Януша і Аляксандра Гурулі 5:2. Паядынак у адказ пройдзе 7 жніўня, калі „Шахцёр” прыме бельгійскую каманду на „Барысаў-Арэне”.

Беларускае Радыё Рацыя