Сенсацыя Ўімблдона: Сасновіч перамагла Квітаву
3 ліпеня на жаночым тэнісным турніры Ўімблдонскага турніру здарылася сенсацыя. Яе аўтаркай стала беларуска Аляксандра Сасновіч. 50-я ракетка свету здолела перамагчы 7-ю – Петру Квітаву з Чэхіі. Лік па партыях – 6:4, 4:6, 6:0. У апошнім сеце Квітава кепска сябе адчувала, таму ён завяршыўся разгромна.
У другім крузе Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з амерыканкай Тэйлар Таўнсенд (73-і нумар рэйтынгу).
Выдатна выступіла і іншая беларуска – Вера Лапко. Яе адкладзены матч з учорашняга дня з амерыканкай Крысцінай Макхэйл завяршыўся ў трэцім сеце поспехам. Лік па партыях 5:7, 7:5, 7:5.
Яшчэ раней выхад у другі круг аформіла Вікторыя Азаранка. І толькі Арына Сабаленка не змагла з беларусак узяць гэты бар’ер.
У другім раўндзе Азаранка пазмагаецца з чэшкай Каралінай Плішкавай (8-я ракетка свету), а Лапко з немкай Юліяй Гёргес (13-ы нумар).
Беларускае Радыё Рацыя