„Севілья” трэці раз запар выйграла Лігу Еўропы



Севілья” абыграла „Ліверпуль” у фінале футбольнай Лігі Еўропы.

1

 

Дэніэл Старыдж на 35-й хвіліне адкрыў лік. А ў другім тайме забівала выключна „Севілья”. На 46-й Кевін Гамейра зраўнівае лік і два галы (на 64-й і 70-й хвілінах) забівае Коке — 3:1.

„Севілья” стала першай камандай у гісторыі, якая тройчы запар выйграла футбольную Лігу Еўропы. А „Ліверпуль”, які заняў у англійскай прэм’ер-лізе толькі 8-е месца, не здолеў прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў праз перамогу ў Лізе Еўропы.