“Шахтар” зноў разграміў БАТЭ



На старце другога круга групавога этапу Лігі чэмпіёнаў футбалісты барысаўскага БАТЭ прайграліў Львове данецкаму „Шахтару” і зноў з разгромным лікам 0:5. Луіс Адрыяна на гэты раз абмежаваўся хет-трыкам у браму Чэрніка. Яшчэ па голе дадалі Срна і Тэйшэйра.

У іншым матчы групы Н іспанскі „Атлетык” ў Більбао сустракаўся з партугальскім „Порту” і саступіў з лікам 0:2. Футбалісты «Порту» забяспечылі сабе ўдзел у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

У групе F «Барселона» наведалася ў госці да «Аякса», а ПСЖ прымаў  АПОЭЛ.

Каталонцы абыгралі нідэрляндскую каманду дзякуючы дублю Ліянэля Месі, які забіў на 36-й і 76-й хвілінах і параўняўся па колькасці галоў у Лізе чэмпіёнаў з былым форвардам «Рэала» Раулем. У другім матчы таксама быў усталяваны рэкорд. Эдынсан Кавані забіў самы хуткі гол у гісторыі французскіх клубаў у Лізе чэмпіёнаў – ужо на 56-й секундзе – гэты гол у браму кіпрыётаў стаў адзіным, а значыць пераможным. «Барселона» і ПСЖ забяспечылі сабе месца ў плэй-оф.

У матчы групы E маскоўскі ЦСКА у гасцях з лікам 2:1 сенсацыйна абыграў «Манчэстар Сіці». «Армейцы» здолелі павесці ў ліку ўжо на другой хвіліне – Думбія, выйграў барацьбу ў паветры і прабіў пад перакладзіну. Праз некалькі хвілін «гараджане» лік параўнялі: Яя Турэ са штрафнога прабіў у левы кут. Мяч абмінуў сценку і ўляцеў практычна у дзевятку – Акінфееў выручыць не здолеў. Выйсці наперад чырвона-сінія здолелі на 34-й хвіліне, калі Натха адпасаваў на левы край на Думбія, той увайшоў у штрафную плошчу і нізам прабіў дакладна у блізкі кут. Перамога дазволіла «армейцам» з чатырма ачкамі падняцца на трэцяе месца і дагнаць «Рому», якая прайграла «Баварыі» – 0:2 – адзначыліся Рыберы і Гётцэ, якому пас аддаў Левандоўскі. У  групе G «Чэлсі» у гасцях згуляў унічыю з «Марыбарам». Сустрэча завяршылася з лікам 1:1. «Спортынг» ў Лісабоне з лікам 4:2 абыграў «Шальке» і сам аднавіў справдлівасць за неаб’ектыўнае судзейства ў першым матчы з нямецкім клубам.

Беларускае Радыё Рацыя