„Шахцёр” чацвёрты раз абыграў „Віцебск” і выйшаў у паўфінал
„Шахцёр” прабіўся ў паўфінал Parimatch-Экстралігі. У чацвёртым матчы серыі 1/4 фіналу гарнякі нанеслі паразу „Віцебску” — 3:0. Уладзімір Алістраў закінуў эфектную шайбу ў брамку „Віцебска”, упершыню вызначыўшыся ў чэмпіянаце Беларусі
„Юнацтва” святкавала трэцюю перамогу над „Хімікам” у чацвёртым матчы серыі 4:3 Лік у серыі да чатырох перамог: 3-1 на карысць сталічнай каманды. .
„Нью-Джэрсі” капітуляваў перад „Ванкуверам”, у Шаранговіча — 0+2
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” саступіў „Ванкуверу” 3:6. Беларускі форвард „д’яблаў” Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 19 хвілін 57 секунд, набраў 2 (0+2) бамбардзірскія балы, меў 0 у графе „+/-„, запісаў у актыў 3 кідкі і 1 сілавы прыём.
„Атлетыка” выбіў „Манчэстэр Юнайтэд” з Лігі чэмпіёнаў
У матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА «Манчэстэр Юнайтэд» прымаў «Атлетыка». Сустрэча прайшла на стадыёне „Олд Трафард” у Манчэстэры (Англія) і завяршылася перамогай іспанскай каманды з лікам 1:0.
На 41-й хвіліне сустрэчы адзіны гол забіў абаронца „Атлетыка” Рэнан Лодзі. Першая сустрэча каманд завяршылася нічыёй з лікам 1:1. Такім чынам, „Атлетыка” выйшаў у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. „Бенфіка” мінімальна абыграла „Аякс” 1:0 і выйшла ў 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў
Адзіны у гульні на 77-й хвіліне забіў Дарвін Нуньес
„Тэрмаліка” буйна саступіла „Легіі”, Паўлючэнка прапусціў чатыры мячы
„Тэрмаліка” саступіла „Легіі” ў выязным матчы 5-га тура чэмпіянату Польшчы – 1:4. Беларускі брамнік гасцей Павел Паўлючэнка зрабіў чатыры сэйвы і прапусціў чатыры галы.
„Тэрмаліка” замыкае табліцу „экстракласы”, „Легія” ідзе на 11-м месцы.
Левандоўскі атрымаў траўму калена на трэніроўцы „Баварыі”
Польскі нападнік „Баварыі” Роберт Левандоўскі заўчасна завяршыў трэніроўку з-за траўмы. Форвард паслізнуўся, калі адпрацоўваў удары па браме і працяглы час ляжаў на траўніку, паведамляе SkySport.
Спартовец падышоў да лекараў, трымаючыся за абодва калены. Праз некаторы час Левандоўскі паспрабаваў працягнуць занятак, але хутка пакінуў поле, кульгаючы. Паляк адправіўся на абследаванне, вынікі якога стануць вядомыя пазней. Наступны матч „Баварыя” правядзе 19 сакавіка супраць „Уніяна” з Берліна.
Беларускае Радыё Рацыя