„Шахцёр” другі раз заваяваў Суперкубак Беларусі
„Шахцёр” другі раз у гісторыі заваяваў Суперкубак Беларусі. У матчы за першы трафей сезона гарнякі перайгралі „Гомель” — 1:0.
Адзіны мяч на 34-й хвіліне забіў тагалезкі нападнік салігорскага клуба Фесу Плака.
Хакеісты „Шахцёра” перамаглі ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай экстралігі
Хакеісты салігорскага „Шахцёра” сталі ўладальнікамі Кубка Федэрацыі, святкаваўшы перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай экстралігі.
У матчы заключнага тура „рэгуляркі” салігоцы на сваім лёдзе нанеслі паразу „Брэсту” з лікам 5:3, дублем за гаспадароў адзначыўся Міхаіл Стэфановіч. Гэтая перамога стала для „Шахцёра” 38-й у сезоне, усяго за 55 матчаў чэмпіянату падначаленыя Яраслава Чупрыса набралі 83 ачкі. Дагнаць „гарнякоў” па балах яшчэ могуць хакеісты гарадзенскага „Нёмана”, але пры роўнасці паміж камандамі перавага ўсё роўна будзе ў „Шахцёра” за кошт большай колькасці перамог у асабістых сустрэчах.
„Вашынгтон” зноў выклікаў Протаса з „Хёршы”
„Вашынгтон” зноў выклікаў беларускага нападніка Аляксея Протаса з клуба АХЛ „Хершы”, паведамляе прэс-служба сталічнага клуба.
У 43 гульнях бягучага сезона НХЛ 22-гадовы нападнік набраў 10 (3+7) балаў. У васьмі гульнях за „Хёршы” ў гэтым сезоне Протас набраў пяць (2+3) ачкоў. „Вашынгтон” прайграў шэсць апошніх матчаў, усталяваўшы антырэкорд клуба.
Валейбалісты „Будаўніка” прайгралі „Енісею” ў матчы расейскай суперлігі
Менскі „Будаўнік” працягвае серыю паразаў у расейскай валейбольнай суперлізе. У гасцявым паядынку 25-га тура падначаленыя Алега Мікановіча ў чатырох партыях прызналі перавагу „Енісея” 1:3. Сталічная каманда замыкае турнірную табліцу, пацярпеўшы 22 паразы ў 24 гульнях і набраўшы сем ачкоў.
Івашка выбыў у кваліфікацыі турніру ў Дубаі
79-ы нумар сусветнага рэйтынгу беларускі тэнісіст Ілля Івашка выбыў у кваліфікацыі турніру ў Дубаі. Наш суайчыннік саступіў 114-й ракетцы планеты прадстаўніку Расіі Аляксандру Шаўчэнку — 6:4, 6:7 (2:7), 2:6.
Баскетбалісты „Барысфена” і „Гродна-93” перамаглі ў гульнях чэмпіянату Беларусі
Фаварыты мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе правялі чарговыя паядынкі. Лідар рэгулярнага сезона магілёўскі „Барысфен” у Віцебску сустрэў упарты супраціў з боку мясцовага „Рубона”, які ідзе трэцім, але ў выніку ўсё ж перамог – 78:69. Баскетбалісты „Гродна-93”, якія займаюць другое месца, разграмілі на сваёй пляцоўцы рэзервістаў „Мінска” з лікам 110:66. Пасля гэтых сустрэч становішча ў лідзіруючай групе такое: „Барысфен” – 45 ачкоў, „Гродна-93” – 42, „Рубон” – 38 балаў.
Канада ўвяла санкцыі супраць Траццяка
Канада ўвяла санкцыі супраць Уладзіслава Траццяка, які ўзначальвае Федэрацыю хакея Расеі. Такая інфармацыя змяшчаецца на сайце агенцтва Р-спорт. Траццяк таксама з’яўляецца дзеючым дэпутатам Дзяржаўнай думы Расейскай Федэрацыі. Ён трохразовы алімпійскі чэмпіён, дзесяціразовы чэмпіён свету, уключаны ў сімвалічную дружыну стагоддзя ІІХФ.
Беларускае Радыё Рацыя