“Шахцёр” і менскае “Дынама” – у наступным раўндзе Лігі Еўропы
Салігорскі “Шахцёр” і менскае “Дынама” выйшлі ў наступны – трэці кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы. Салігорцы дома разграмілі ірляндскі “Дэры сіці” – 5:1. Ужо на 6-й хвіліне ў гасцей голам вызначыўся Роры Патэрсан. Але пасля беларуская каманда забіла два мячы – свае прозвішчы на табло запісалі Сяргей Балановіч (9-я хвіліна) і Аляксандр Гурулі (28-я). А замацавалі вялікую перавагу “Шахцёра” у другім тайме Дзмітрый Асіпенка (68-я), Мікалай Януш (81-я) і Ілья Галюза (93-я). Напомнім, што ў гасцях салігорцы таксама выйгралі 1:0 і такім чынам знялі “праклён першага кругу” еўракубкаў, упэўнена на гэты раз пакрочыўшы далей. “Бела-блакітныя” пасля ўпэўненай вікторыі над фінскай “Мюпай” – 3:0 дома, сёння ў гасцях у горадзе Коўвала згулялі ўнічыю – 0:0. Гэтага абсалютна хапіла для таго, каб далей прадоўжыць змаганне за пуцёўку ў Лігу Еўропы. Беларускае Радыё Рацыя, фота www.football.by