„Шахцёр” кліча заўзятараў на сустрэчу з міліцыяй
Напярэдадні новага сезона салігорскі „Шахцёр” запрашае фанатаў прыняць удзел у сустрэчы з прадстаўнікамі Салігорскага РАУС і Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, адміністрацыяй стадыёна „Будаўнік” і кіраўніцтвам клуба.
Сустрэча пройдзе 17 лютага ў актавай зале салігорскай СШ №8 і пачнецца ў 17.30, гаворыцца на сайце каманды.
У канцы 2015 года адбылася сустрэча старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса і кіраўніка МУС Ігара Шуневіча, якія абмяркоўвалі змены ва ўзаемаадносінах міліцыі і футбольных фанатаў.