„Шахцёр” і менскае „Дынама” ў Лізе Еўропы



Беларускія клубы стартавалі ў другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Салігорскі „Шахцёр” прайграў хатнюю сустрэчу з аўстрыяцкім  „Вольфсбергам” з лікам 0:1. Шанцаў у салігорцаў прайсці далей зараз мала. А  менскае „Дынама” згуляла ўнічыю ў Балгарыі з „Чорным морам” — 1:1. Менчукі першымі прапусцілі ўжо на 11-й хвіліне, але ўрэшце ім удалося адыграцца – на 71-й хвіліне мяч забіў Сяргей Паліцевіч.

Беластоцкая „Ягелонія” не змагла забіць кіпрскай „Амоніі”. Але падначаленыя Міхала Пробежа не далі вызначыцца і гасцям. Сустрэча у Беластоку завяршылася з лікам 0:0. Матч у адказ пройдзе праз тыдзень на Кіпры. Беларускае Радыё Рацыя