„Шахцёр” разграміў берасцейскае „Дынама”



У матчы 4-га туру футбольнага першынства Беларусі салігорскі „Шахцёр” разграміў берасцейскае „Дынама” – 3:0. Усе мячы былі забітыя ў другім тайме – вызначыліся Дзяніс Лапцеў, фінскі легіянер Піры Сойры і харват Любан Црэпуля. „Шахцёр” такім чынам набраў 10 ачкоў і выйшаў на чыстае 1-е месца.

На другую пазіцыю перамясцілася менскае „Дынама”. Каманда Сяргея Бароўскага дамаглася мінімальнай вікторыі на сваім полі над гарадзенскім „Нёманам” – 1:0. Гарадзенцы апошнія 15 хвілін гулялі ў колькаснай большасці, двойчы трапілі ў штангу, але так і не здолелі ўратавацца.

Пераканаўчай перамогі дасягнуў і магілёўскі „Дняпро”. На сваім полі магілёўцы разграмілі наваполацкі „Нафтан” – 4:0. У менскага „Дынама” і „Дняпра” – па 9 ачкоў. На чацвёртае месца пакуль апусціўся барысаўскі БАТЭ – у яго 8 пунктаў.

Яшчэ ў адным матчы туру ФК „Слуцк” і „Гарадзея” разышліся мірам – 1:1.

Беларускае Радыё Рацыя