“Шахцёр” у чвэрцьфінале Кубку Беларусі
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” сталі чарговымі чвэрцьфіналістамі розыгрышу Кубку Беларусі. У паядынку 1/8-й фіналу падначаленыя Сяргея Бароўскага абыгралі ў Салігорску прадстаўніка першай лігі нацыянальнага першынства „Гарадзею” з мінімальным лікам 1:0. Пераможны гол забіў літоўскі легіянер гарнякоў Саўлюс Мікалюнас, які вызначыўся на 8-й хвіліне гульні.
Раней у чвэрцьфінал прабіліся бабруйская „Белшына”, гарадзенскі „Нёман”, берасцейскае „Дынама”, а таксама дзве каманды з другога дывізіёна беларускага чэмпіянату – „Віцебск” і „Граніт” з Мікашэвічаў. Яшчэ два ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі стануць вядомыя пасля матчаў паміж магілёўскім „Дняпром” і менскім „Дынама” і барысаўскім БАТЭ і „Слуцкам”.
Беларускае Радыё Рацыя